Кіраўнік музея Рубанава Валянціна Уладзіміраўна.
Асноўны фонд складае 275 адзінак экспанатаў. У музеі прадстаўлены прылады працы, прадметы побыту, мэбля, хатняе начыненне, ручнікі, адзенне. Экспанаты сабраны на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
1. Прадметы побыту
2. Прылады працы
3. Ткацтва.
Найбольш каштоўных экспанатаў:
- чэслаў;
- драўляны цыркуль;
- кадаўб;
- кросны;
- каромысла;
- стуга
Асноўнымі формамі работы музея з’яўляюцца:
- экскурсіі;
- класныя гадзіны;
- масавыя мерапрыемствы;
- даследчая дзейнасць.